Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Быхаўскім раёне ўстанавілі парушэнні ў рабоце кампаніі з Быхава, якая аказвала паслугі таксі. Падчас камеральнага кантролю стала вядома, што перавозчык выплаціў работнікам 320,5 тысячы рублёў без выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб.
— Мелі месца факты, калі наяўная выручка не залічвалася кіроўцамі на разліковыя рахункі таварыства, а грошы, выдадзеныя на гаспадарчыя патрэбы арганізацыі, выкарыстоўваліся не па прызначэнні, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Акрамя гэтага плацельшчык прынізіў памеры падатковых баз па падатку на дабаўленую вартасць і падатку на прыбытак. У выніку даналічаны падаткі ў памеры 66,5 тысячы рублёў і 23 тысячы, адпаведна.
Агульны доўг кампаніі дзяржаве склаў 172,8 тысячы рублёў. У адрас перавозчыка накіраванае апавяшчэнне з прапановай у добраахвотным парадку выплаціць у бюджэт належную суму. Але яно было праігнараванае.
Нэлі ЗІГУЛЯ