Top.Mail.Ru

У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за І квартал

Удзел у пасяджэнні прыняў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

Як паведаміў у пачатку пасяджэння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, вобласць па выніках першага квартала 2025 года выканала шэсць з дзевяці асноўных паказчыкаў. Аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту за студзень—сакавік дасягнуў 4,5 мільярда рублёў у бягучых цэнах, але дасягнуць задання — 102,7 % — не атрымалася. Паказчык выкананы толькі на 102 %.

Дзмітрый Крутой адразу ж акцэнтаваў увагу на праблемных пытаннях.

— Асаблівую заклапочанасць выклікае сектар прамысловасці, — адзначыў ён. — Яго ўклад усяго толькі плюс 0,4 %. У нас экспартаарыентаваная эканоміка ў цэлым і доля экспарту прадукцыі для магілёўскіх прадпрыемстваў таксама вельмі высокая. Сітуацыя на расійскім, азіяцкіх рынках у першым квартале была сапраўды цяжкай для нашых экспарцёраў. Таму па шэрагу прадпрыемстваў назіраецца рост складскіх запасаў, зніжэнне чыстага прыбытку і рэнтабельнасці. І з-за гэтага ціск на інвестыцыйныя планы, якія даволі амбіцыйныя. Баланс бягучай дзейнасці і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў для многіх прадпрыемстваў сёння стаў вельмі сур’ёзным выклікам і выпрабаваннем. І тыя стратэгіі, якія літаральна ў рэжыме анлайн даводзіцца распрацоўваць і разглядаць, прымаюцца для таго, каб ні ў якім разе не дапусціць сацыяльнай напружанасці.

Найбольш цяжкая сітуацыя на сёння складваецца ў сферы дрэваапрацоўкі і нафтахімічнага комплексу, падкрэсліў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Пасля аблвыканкама разгляд праблемных пытанняў прадоўжыўся на «Магілёўхімвалакне».

— Мне спадабалася, што менеджмент нашых прадпрыемстваў працуе ў рэжыме мабілізацыйнай эканомікі, як таго патрабуе Прэзідэнт, — адзначыў Дзмітрый Крутой. — Гэта не першы выпадак, калі ў нас дзесьці растуць інвестыцыйныя складскія запасы. Радуе, што мы наўпрост, не чакаючы ні года, ні двух гадоў, ні трох, гэтыя тэндэнцыі ўлоўліваем і тут жа на іх рэагуем, распрацоўваючы, можа быць, дзесьці сітуатыўныя, але правільныя метады рэгулявання

На пасяджэнні была дадзена ацэнка вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за першы квартал, унесены прапановы па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ва ўсіх галінах эканомікі і недапушчэнні павелічэння складскіх запасаў.

У дакладзе старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Варапаева прагучала, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года прамысловымі прадпрыемствамі павялічана вытворчасць трактароў і машын для сельскай гаспадаркі, станкоў, цэменту, палімераў, піламатэрыялаў і гэтак далей.

У рэалізацыі плана мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні ў Магілёўскай вобласці было задзейнічана 140 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 108 арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. Вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі адбылася па 230 таварных пазіцыях. Аб’ём вытворчасці склаў 285 мільёнаў долараў пры заданні 281,3 мільёна.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў прамысловасці вырасла да 2276,7 рубля, або 117, 9 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У цэлым па вобласці гэты паказчык склаў 2059,4 рубля, або 113,2 % да аналагічнага перыяду ў рэальным вылічэнні.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 красавіка назіраўся ў вобласці ў межах 0,1 % да колькасці працоўнай сілы. Па аператыўных даных гаррайвыканкамаў, у студзені—сакавіку на новаствораныя працоўныя месцы працаўладкавана 649 чалавек

У першым квартале на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы было выкарыстана за кошт усіх крыніц 983,8 мільёна рублёў інвестыцый, або 123,4 % у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года пры заданні 101,9 %.

Увод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылля склаў па вобласці 93,8 тысячы метраў квадратных, або 149,6 % да задання. Пабудавана 49 кватэр для шматдзетных сем’яў, 224 арэндныя кватэры, 50 кватэр сацыяльнага карыстання.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю