Мерапрыемствы, прысвечаныя святу, пачалі праводзіцца з пачатку тыдня, а непасрэдна 17 верасня магіяўчан чакае шмат чаго пазнавальнага і карыснага.
Канцэртныя і гульнявыя праграмы «Мы адзіныя» запланаваныя на шматлікіх адкрытых пляцоўках горада. А палове адзінаццатай ад плошчы Леніна ў бок Падніколля стартуе прысвечаны святу велапрабег. У Камсамольскім скверы разгорнецца выстава-кірмаш «Мы разам». На тэрыторыі магілёўскіх школ будуць праходзіць квэст-гульні, святочныя мерапрыемствы, патрыятычныя акцыі. Інтэрактыўныя пляцоўкі мастакоў «Адзінства ў нашых руках» запрацуюць ў раёне тэатральнага сквера, Плошчы Зорак, каля Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў. У скверы 700-годдзя Магілёва пройдзе творчы марафон «Беларусь адзіная». Шмат чаго цікавага адбудзецца ў парку Падніколле. Там наведвальнікам прапануюць розыя інтэрактывы, канцэрты, выступіць група «Яноты». Шмат юнакоў і дзяўчат збярэ на Плошчы адзінства маладзёжны патрыятычны форум «Моладзь за будучае». А ў гандлёвым цэнтры «Атрыум» ўсе кропкі над «і» расставіць «Адкрытае інтэрв’ю» — дыялогавая пляцоўка з удзелам вядомага гісторыка, вучонага, дэпутата Ігара Марзалюка. Скончыцца свята акцыяй «Ноч вялікага кіно», якая запланаваная на 20.00 ў парку Падніколле.
Нэлі ЗІГУЛЯ