Top.Mail.Ru

Магілёўская моладзь арганізавала тэлемост з беларускімі і расійскімі сябрамі

Відэаканферэнцыя «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю»​ адбылася ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Да арганізатараў з Магілёва далучыліся юнакі і дзяўчаты з Мінска, Брэста, Астрахані.


— Вельмі важна было абмяняцца меркаваннямі наконт тых патрыятычных акцый і мерапрыемстваў, якія звязаны з захаваннем гістарычнай памяці, даведацца, як праяўляецца патрыятызм у Беларусі і Расіі, — адзначылі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. — Моладзь прааналізавала, якую ролю адыгрываюць маладзёжныя праекты ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі. Асобна ішла гаворка пра падзеі, акцыі, мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі. Пагутарылі таксама пра тое, як будзе развівацца сёлета маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы». За яго рэалізацыю спецыяльнай прэміі Прэзідэнта былі ўдастоены Магілёўскі абкам БРСМ, тэлерадыёкампанія «Магілёў» і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. 

Другі сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Алег Бойка звярнуў увагу на тое, што сёння моладзі Беларусі і Расіі не па чым адлегласці і перашкоды звонку. Яна ўцягнутая ў працэс інтэграцыі, сяброўства, міру. Маладыя людзі імкнуцца развівацца, рэалізуюць розныя грамадска-патрыятычныя праекты. Гэта трэба, каб помніць свае карані, вытокі і традыцыі. Праект «Дарогамі Памяці і Славы» як раз з гэтага ліку. 

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю