15 студзеня 1938 года рашэннем першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была створана Магілёўская вобласць. Сёння гэта сучасны рэгіён незалежнай Беларусі, які стабільна развіваецца і дэманструе годныя вынікі ў розных галінах народнай гаспадаркі. З нагоды агульнага свята жыхароў Прыдняпроўскага краю павіншавалі губернатар вобласці Анатоль Ісачэнка і старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін.
«Галоўнае багацце Магілёўшчыны — яго жыхары: таленавітыя, працавітыя і добразычлівыя, — гаворыцца ў пасланні. — Ва ўсіх галінах ёсць людзі, якія сваёй працай, высокімі вынікамі, адданасцю абранай справе ўслаўляюць Прыдняпроўскі край. Гэта свята многіх пакаленняў жыхароў вобласці, кожнае з якіх упісала сваю старонку ў гісторыю рэгіёна. Мы ганарымся нашымі продкамі, якія абаранілі краіну і тытанічнай працай аднавілі яе з руін і попелу, імкнёмся быць годнымі спадчыннікамі іх доблесці, працоўных і ратных подзвігаў. Мы верым у нашу моладзь, якой трэба напоўніць летапіс жыцця Магілёўшчыны новымі гісторыямі поспеху».
Кіраўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады Магілёўскай вобласці пажадалі жыхарам новых перамог і здзяйсненняў, а таксама моцнага здароўя, дабрабыту, міру і стабільнасці!