Top.Mail.Ru
200

Магілёўскія школьнікі атрымалі азы армейскай службы

Змястоўна і з карысцю правялі час навучэнцы ваенна-патрыятычнага клуба «Брыгада» і грамадзянска-патрыятычнага клуба «Адзінства» магілёўскіх школ №№ 12 і 46, якія 11 дзён знаходзіліся ў ваенна-спартыўным лагеры «Юны воін» на базе вайскавой часці № 72471 «Пашкова».



— Правільна арганізаваная занятасць дзяцей у летні перыяд, з’яўляецца прафілактыкай курэння і алкагольнай залежнасці сярод іх, а таксама папярэджвае выпадкі здзяйснення падлеткамі супрацьпраўных дзеянняў, — падкрэсліў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ№ 46 Магілёва Аляксандр Кіркалаў. — З дапамогай ваенаслужачых 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады воінскай часці школьнікі з гонарам пераадолелі такія выпрабаванні армейскай службы, як ранні ўздым, зарадка пры любой надвор’і, страявая і фізічная падрыхтоўка, разборка-зборка аўтамата, асновы аказання медыцынскай дапамогі, арыентаванне на мясцовасці і іншыя. Хлопцы навучыліся ў лічаныя секунды прыводзіць у парадак свае ложкі пасля сну, набылі навыкі вайсковай службы, якія спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Яны натхніліся словамі Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі — «Радзіму, Айчыну павінны абараняць усе!» — і збіраюцца прысвяціць свае жыцці служэнню Радзіме.

Па выніках вучэбна-палявых збораў лепшыя «байцы» сярод навучэнцаў былі ўзнагароджаны спартыўнымі прызамі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Аляксандра КІРКАЛАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю