Top.Mail.Ru

Манеты для помніка аб подзвігу савецкіх салдат перадалі ў Магілёве і Касцюковічах

Такім чынам быў падтрыманы праект Аляксея Талая «Жывая памяць удзячных пакаленняў», які прадугледжвае збор манет савецкага ўзору для стварэння помніка ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.


У Магілёве актыўны ўдзел у ім прынялі члены Кастрычніцкай і Ленінскай раённых арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Манеты былі ўрачыста перададзены старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі гэтага аб’яднання, сенатару Аляксандру Гарошкіну. 

— З кожным годам ветэранаў становіцца менш і голас іх нашчадкаў павінен гучаць усё гучней, — падкрэсліў ён у сваёй прамове. — Мы аднаўляем старыя помнікі і ствараем новыя у той час, як у недружалюбных нам суседніх краінах зносяць знакі памяці, забываючы, хто прынёс мір 80 гадоў таму. З 2021 года наша арганізацыя актыўна ўдзельнічае ва ўстаноўцы памятных знакаў, а сёлета мы падпісалі пагадненне з фондам Аляксея Талая аб сумесным правядзенні мерапрыемстваў. Манеты мы перададзім у наш галоўны офіс у Мінску, а адтуль яны паступяць у фонд Аляксея Талая і будуць выкарыстаны на ўстаноўку помніка на Паклоннай гары ў Маскве. 

У Касцюковічах праект Аляксея Талая «Жывая памяць удзячных пакаленняў» падтрымала раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь». Удзел у перадачы манет прыняў сенатар, генеральны дырэктар ААТ «Беларускі цэментны завод» Ігар Сяргееў. 

— Цяперашняе пакаленне аб’ядноўваецца, дэманструючы адзінства і згуртаванасць народаў у адказ на вандальныя дзеянні еўрапейскіх краін у адносінах да помнікаў гісторыі, — адзначыў ён. — Для народаў постсавецкай прасторы захаванне гістарычнай памяці незаменны абавязак перад кожным трэцім, які загінуў у імя нашага мірнага жыцця. Работнікі Беларускага цэментнага завода, як і тысячы сучаснікаў, адгукнуліся на дадзеную акцыю і актыўна яе падтрымалі. Манеты ад тых, хто памятае і шануе памяць аб подзвігу савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб’яднаюцца ў гарачым сплаве ў гонар народа-пераможцы. Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да гісторыі, унесці свой уклад у захаванне праўдзівай гісторыі, памяці аб кожным жыцці, якое было аддадзена за Вялікую Перамогу восемдзесят гадоў таму. 

Фота з афіцыйнага тэлеграм-канала ІА «Магілёўскія ведамасці» і архіва Ігара Сяргеева

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю