Сёння, 27 лістапада, у Мінску адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі, прысвечанае ключавым пытанням дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
На парадку калегіі было два найважнейшыя пытанні — падвядзенне папярэдніх вынікаў рэалізацыі падпраграмы «Маладзёжная палітыка» Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021—2025 гады, а таксама абмеркаванне падыходаў да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на доўгатэрміновую перспектыву — да 2030 года.
У рабоце калегіі прынялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй ІВАНЕЦ, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі вядучых арганізацый грамадзянскай супольнасці, лідары маладзёжных фарміраванняў, а таксама спецыялісты па рабоце з моладдзю з усёй краіны.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі стратэгічныя прыярытэты на найбліжэйшую пяцігодку, уключаючы адаптацыю да зменлівых сацыяльных і эканамічных умоў, развіццё інавацыйнага патэнцыялу моладзі, умацаванне інстытута сям’і і пашырэнне форм маладзёжнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, іншыя пытанні.
Па выніках пасяджэння будуць прыняты рашэнні, накіраваныя на ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы, узмацненне міжведамаснага ўзаемадзеяння і актывізацыю работы з моладдзю на ўсіх узроўнях.
Алена Вінаградава.
Фота аўтара.