26 сакавіка на базе Цэнтра экалагічнага турызму «Станькава ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» сельскагаспадарчае ведамства Беларусі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі Юрыем Горлавым праводзіць маштабнае мерапрыемства, на якое запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу 37 краін. Сярод іх — Балгарыя, Венгрыя, Венесуэла, В’етнам, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Зімбабвэ, Іран, Італія, КНДР, Казахстан, Карэя, Катар, Кітай, Куба, Кыргызстан, Малдова, Манголія, М’янма, Пакістан, Палесціна, Расія, Францыя і іншыя.
Асноўнай мэтай сустрэчы ў такім прадстаўнічым фармаце стала садзейнічанне паглыбленню двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, абмен актуальнай інфармацыяй аб прыярытэтах і патрабаваннях нацыянальных рынкаў, устанаўленне прамых рабочых кантактаў, актывізацыя сертыфікацыі на рынкі краін экспарту. У ходзе мерапрыемства прадстаўлена шырокая інфармацыя аб стане і патэнцыяле развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі і яго экспартных магчымасцях.
Алена Вінаградава
Фота Валерыя Картуля