Top.Mail.Ru

Міжнародныя назіральнікі знаёмяцца з ходам падрыхтоўкі да выбараў у Магілёве

Місія назіральнікаў ад СНД пачала сваю работу па маніторынгу за ходам падрыхтоўкі да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 18 снежня. Сёння яе прадстаўнікі намеснік генеральнага сакратара СНД Нурлан Сейцімаў і саветнік выканкама СНД Алена Шамаль азнаёміліся з работай абласной выбарчай камісіі, а таксама манітораць тэрытарыяльныя выбарчыя і участковыя камісіі Магілёва


— Наша місія складаецца з 300 чалавек, 40 з якіх доўгатэрміновыя назіральнікі, — удакладніў намеснік генеральнага сакратара СНД Нурлан Сейцімаў. — Астатняя група назіральнікаў прыбудзе ў краіну за два-тры дні да дня галасавання і накіруецца ў раёны. Яны будуць назіраць за ходам выбарчай кампаніі, пачынаючы ад часу адкрыцця ўчасткаў і да падвядзення вынікаў галасавання на іх. У сваёй рабоце наша місія асноўваецца на прынцыпе палітычнай нейтральнасці, не ўмяшання ў ход выбарчага працэсу і унутраныя справы дзяржавы. Наша дзейнасць засноўваецца на палажэннях выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававой канвенцыі ў гэтай сферы. 

У Магілёўскай вобласці прадстаўнікоў місіі цікавіў ход падрыхтоўкі да выбарчага працэсу, удакладненне спіскаў выбаршчыкаў, ход падрыхтоўкі ўчасткаў датэрміновага галасавання, актыўнасць агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у Прэзідэнты або іх давераных асоб. «Асноўныя вынікі работы місіі назіральнікаў будуць агучаны 27 студзеня ў 12.00 дня ў інфармацыйным цэнтры ЦВК», — удакладніў Нурлан Сейцімаў.

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю