Top.Mail.Ru

Моладзь і ветэраны сістэмы ЖКГ абмеркавалі значэнне Дня народнага адзінства

Сустрэча адбылася ў Крычаўскім раёне ў рамках патрыятычнага праекта «Шлях Адзінства», які рэалізуе абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза ЖКГ і сферы абслугоўвання. Праект аб’яднаў болей чым 40 прадстаўнікоў галіны з усёй Магілёўшчыны.



Як паведаміў адзін са спікіраў дыялогавай пляцоўкі, старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў, размова ішла пра ролю 17 верасня ў гісторыі і лёсе Беларусе, унёску работнікаў сістэмы ЖКГ ў агульную справу народнага адзінства.

— Падобныя мерапрыемствы яднаюць, — перакананы суразмоўнік. — У рамках праекта пярвічкамі галіновага прафсаюза праводзяцца турыстычна-экскурсійныя паездкі з наведваннем знакавых аб’ектаў культурна-гістарычнай спадчыны, сходы і сустрэчы ў працоўных калектывах, афармленне тэматычных куточкаў, размяшчэнне на стэндах інфармацыі пра гістарычныя падзеі, звязаныя са святам, конкурсы дзіцячых малюнкаў і гэтак далей. 

Удзельнікі праекта наведалі таксама Парк Перамогі ў Крычаве, дзе ўсклалі кветкі да Кургана Славы. 

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва галіновага прафсаюза


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю