Top.Mail.Ru

Мсціслаўшчына запрашае на фестываль сямейных традыцый

З 13 па 15 мая Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна праводзіць фестываль сямейных традыцый «Родны кут». Мерапрыемства прысвечана Году беларускай жанчыны.


— Фестываль сямейных традыцый аб’яднае сельскія ўстановы культуры раёна, — кажа рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава.— Ён закліканы садзейнічаць развіццю і захаванню самабытных сямейных традыцый, умацаванню інстытута сям’і як асновы грамадства, выхаванню ў моладзі адказнага стаўлення да пераемнасці пакаленняў. Мерапрыемства накіраванае на маральнае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі ва ўдзельнікаў, захаванне і перадачу каштоўнасцяў гістарычнага мінулага.

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і любога ўзросту і складу, у тым ліку няпоўныя. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 мая 2026 года (уключна) па электроннай пошце cksmst@mstislavl.gov.by ці непасрэдна ў метадычным аддзеле раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Конкурсныя намінацыі: «Знаёмцеся, мая сям’я», фотавыстава «Сямейны альбом», «Серпантын сямейных талентаў», «Сямейная майстэрня», «Пачастунак ад душы».

Фестываль пройдзе ў кожнай сельскай клубнай установе як шматжанравае свята, па яго выніках пераможцы атрымаюць дыпломы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю