Мерапрыемства адбудзецца ўжо хутка — у першыя выхадныя жніўня.
Тэатралізаваная сустрэча гасцей адбудзецца 2 жніўня ў 9.00 на скрыжаванні вуліцы Пралетарскай. Будзе магчымасць пачаставацца прахалоджваючымі напоямі і стравамі беларускай кухні. Урачыстае адкрыццё свята запланавана на 10.00 на Замкавай гары. З гэтай гадзіны і да самай раніцы наступнага дня горад цалкам паглыбіцца ў Сярэднявечча.
На вуліцы Савецкай можна будзе паглядзець прадстаўленні старадаўняй батлейкі — «Сказ пра храбрага рыцара», «Пра рыцара і прынцэсу», «Як стары са старой пяклі кулебяку». Кошт задавальнення — 2 рублі. Будзе магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе батлеечнай лялькі.
На той жа Савецкай у будынку былой гасцініцы (кавярня «Казка») адбудзецца захапляльны квэст «Таямніцы рукапісу Сярэднявечча». З кожнага ўдзельніка возьмуць тры рублі. Тут жа з а паловы другой і да васьмі вечара будзе працаваць платная (2 рублі) фотазона. Жадаючыя змогуць паказытаць нервы на выставе-інтэрактыве «Паляванне на ведзьмаў » — дарослыя за пяць рублёў, дзеці — за тры.
Як заўсёды будзе шмат рамеснікаў, сувеніраў, выстаў. Горад майстроў размесціцца на вуліцах Савецкая, Пірагоўская і Юрчанкі.
Пажарная каланча на вуліцы Камсамольскай запросіць на глядзельную пляцоўку «Пад заступніцтвам Агнябога». Падарожжа для дарослых абыдзецца ў 2 рублі, дзецям у рубель.
Дзецям і дарослым будзе цікава наведаць тэрыторыю дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Юрчанка, дзе як заўсёды размесціцца інтэрактыўная гульнявая пляцоўка «Скарбы старога горада». Уваходны білет 3,5 рублі.

Па дарозе на Замкавую гару па вуліцы Юрчанка аматараў сярэднявечнай музыкі чакае вулічная музычная імправізацыя «Подых ветру». Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці па вуліцы Пралетарскай запросіць на вулічныя кінапрагляды ў фармаце 5D. Квіток абыдзецца ў пяць рублёў. Яшчэ шэсць рублёў спатрэбіцца для ўдзелу ў фестывалю фарбаў.
Па асобнай праграме будуць праходзіць падзеі на Замкавай гары. Там размесціцца інтэрактыўная пляцоўка майстроў кавальскай коўкі, будуць вырабляцца і прадавацца стравы сярэднявечнай кухні. Цікава будзе наведаць экскурсію «Старадаўняе гарадзішча XII- XVIII стагоддзяў» і выставу ўнікальных прадметаў эвалюцыі жаночай моды і прыгажосці. Цэны дэмакратычныя — усяго 2 рублі. Даражэй абыдуцца рыцарскія забавы. З 11.30 да 13.10 будзе дэманстравацца гатычная казка «Помста і Маліла льва» з паказам баёў рыцараў у выкананні конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» (уваходны білет 8 рублёў). Столькі ж каштуе білет на рыцарскі турнір XVII стагоддзя «Гусарская Карузель» гэтага ж клуба. Будзе магчымасць убачыць тактычныя бугурты «Захват сцяга», «Ахова Караля» і іншыя. А таксама паназіраць за масавымі бітвамі і турнірам лучнікаў. Яшчэ 7 рублёў спатрэбіцца, каб захапіцца яркімі паказальнымі выступленнямі і трукавым шоу клуба «Шатландская пяхота». З 19.00 і да 20.40 запланаваныя рыцарскія забавы конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» і тэатралізаваны штурм замка (кошт білета 8 рублёў).

З а паловы дзесятай вечара на Замкавай гары пачынаецца музычная праграма з удзелам альтэрнатыўных груп і вогненнага цырка. Запланаваны таксама паказ фільма «Чорны замак». Кошт білетаў 9-10 рублёў.
Што датычыцца цэн, то бясплатна змогуць прайсці дзеці-сіраты і інваліды пры наяўнасці пасведчання. Дзецям ад 5 да 10 гадоў прадугледжана 50% зніжка. Пры набыцці комплекснага білета на шоу-праграмы на Замкавай гары (11.30, 16.30, 19.00, 21.30, 00.30) прадугледжаны падарунак у якасці бясплатнага білета на прадстаўленне, якое тут адбудзецца з 14.00 да 15.40. Білетам, які каштуе 8 рублёў, можна будзе скарыстацца на ўсе блокі мерапрыемства такім жа коштам.
Як папярэджваюць арганізатары, у праграме могуць быць змены.
Нэлі ЗІГУЛЯ