Калі коратка, то сутнасць работы названай сістэмы на прадпрыемстве такая: ні адна дэталь, ні адно камплектуючае не павінна затрымлівацца на заводзе доўга: атрымалі— сабралі — адгрузілі.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Алена Маргунова падкрэсліла, што адпаведны стандарт кантралюе ўсе крытэрыі на беражлівую вытворчасць. Усяго іх 14, і прадпрыемства само вызначае, на якія крытэрыі яно акрэдытоўваецца.

— Сістэма беражлівай вытворчасці — гэта павышэнне прадукцыйнасці працы, зніжэнне выдаткаў, пошук тэхнічных рэзерваў, якія могуць знізіць гэтыя выдаткі. Гэта павышэнне якасці працы на прадпрыемстве і, адпаведна, паляпшэнне падыходаў да аховы працы.
МТЗ споўнілася 80 гадоў, і завод даказаў, што сучасная беларуская якасць — гэта высокія тэхналогіі і жорсткая эканомія рэсурсаў. У выніку Мінскі трактарны завод сёння выпускае перадавую тэхніку. За якасцю дэталяў там сочаць каля тысячы спецыялістаў тэхнічнага кантролю.
Алена ВІНАГРАДАВА
Фота Валерыя КАРТУЛЯ