Top.Mail.Ru

На турызм робяць стаўку як на адзін з драйвераў эканомікі

Усе дарагія госці да нас

У Беларусі вырашылі сур’ёзна ўзяцца за турызм. Галіна павінна стаць калі не галоўным, то істотным драйверам росту. Цяпер індустрыя гасціннасці фарміруе каля двух працэнтаў ВУП. План на наступны год — павялічыць да 2,6 працэнта, а на працягу пяцігодкі ёсць прагнозы па падваенні долі турызму ў нацыянальным ВУП. Гэты напрамак заўсёды знаходзіўся ў фокусе дзяржавы. Але такая маштабная пашана і павага яму аказваецца, бадай, ледзь не ўпершыню. У сітуацыі, якая склалася, турызм, сапраўды, валодае добрымі перспектывамі. І яго важнасць крыецца ў высокіх мультыплікатарах — уплыве турыстычнай індустрыі на іншыя галіны эканомікі.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у 2024 годзе Беларусь наведала 366,7 тысячы арганізаваных турыстаў. Каля 246 тысяч замежнікаў адпачывалі ў нашых санаторыях і прафілакторыях. Каля 1,2 мільёна гасцей рэспублікі пражывала ў гатэлях. Па даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, з пачатку ўвядзення бязвізавага парадку ўезду (з 15 красавіка 2022 года) Беларусь ужо наведала больш за 1,2 мільёна еўрапейцаў. А яшчэ мільёны жыхароў краін — удзельніц ЕАЭС, якія перасякаюць беларускую граніцу па нацыянальных пашпартах. Дакладныя лічбы такіх гасцей тэхнічна даволі складана падлічыць. Яны едуць у госці, для індывідуальнага адпачынку, у дзелавыя паездкі... У Беларусь за год заязджае да 8 мільёнаў замежнікаў. І далёка не ўсе з іх размяшчаюцца ў гатэлях: госці краіны жывуць у сваякоў, а таксама актыўна карыстаюцца арэндай кватэр. Балазе, іх на суткі сёння здаецца вялікае мноства.

Турыст — чалавек, які прывозіць у краіну грошы. Што не менш важна — валюту: наяўную і безнаяўную — у залежнасці ад таго, бярэ ён у падарожжа банкаўскія карткі або наяўнасць. Улічваючы вялікую колькасць прыезджых, гэты фінансавы паток вымяраецца сотнямі мільёнаў і мільярдамі долараў. Істотныя сумы і для валютнага рынку, і ў цэлым для эканомікі. Прама скажам: важны складнік, улічваючы аб’ектыўнае зніжэнне іншых валютных паступленняў у сілу пэўных складанасцяў на знешнім контуры. І грэх гэтай магчымасцю не скарыстацца. А патэнцыял у нас вялізны. Асабліва па расійскім напрамку.

Усё ж Беларусь для жыхароў суседняй краіны, асабліва для глыбінкі, — Еўропа. Але без моўнага бар’ера і больш дружалюбная. І без усялякага бар’ернага асяроддзя для ўезду. Расійскія турыстычныя патокі перажываюць значную трансфармацыю. Ідзе працэс пераарыентацыі замежных маршрутаў на ўнутраны турызм. І Беларусь — адзін з напрамкаў, які можа дынамічна развівацца на расійскім турыстычным рынку. І працэс ідзе дынамічна. Прычым як па лініі арганізаванага турызму, так і асабістых паездак.

Іншае пытанне, што рана адкаркоўваць шампанскае. Будзем рэалістамі: далёкія (і нават блізкія) краіны змяншаюць сваю даступнасць для турыстаў. Не толькі беларускіх і расійскіх, але бар’еры на межах па ўсіх параметрах і характарыстыках — трэнд сучаснасці. Але гэта не значыць, што Беларусь можа прэтэндаваць хаця б на цень манапалізму і безумоўнай эксклюзіўнасці. Унутраны турызм у Расіі таксама робіць значныя поспехі. Свае прапановы фарміруюць іншыя дзяржавы СНД. І ў іх таксама ёсць што паказаць, чым прывабіць дапытлівую аўдыторыю. Таму Беларусі давядзецца сур’ёзна папрацаваць над такімі прапановамі, каб ад іх было складана (а яшчэ лепш — немагчыма) адмовіцца і яны сталі падставай для таго, каб даўжэй затрымацца ў рэспубліцы.

Пакуль арганізаваны турыст праводзіць у нашай краіне, паводле афіцыйных звестак, у сярэднім каля 4 дзён. Дарэчы, беларус у рамках тураў знаходзіцца за мяжой 8 дзён. Тым больш, не палічыце за цынізм, трэба стварыць усе ўмовы, каб госці больш патрацілі і зрабілі гэта з задавальненнем. Зразумелая справа, што ключавымі ў росце турызму — прадстаўнікі індустрыі і органы дзяржаўнага кіравання. Але, як бачыцца, ёсць месца для крэатыву і ў нашых прадпрыемстваў, і рытэйлаў. Асабліва для вытворцаў спажывецкіх і сувенірных тавараў. Мільёны гасцей — сур’ёзны паток патэнцыйных спажыўцоў. Прычым не толькі ў рамках туру, але і ў доўгатэрміновай перспектыве. Нашы тавары прадстаўлены на расійскай тэрыторыі. І на традыцыйных магазінных паліцах, і на электронных пляцоўках. Хацелася б пабольш іх прадаваць. І пажадана, найбольш маржынальны элемент. І турызм, безумоўна, з’яўляецца патэнцыйным і эфектыўным каналам папулярызацыі беларускай прадукцыі.

Зрэшты, і прамыя продажы турыстам таксама з’яўляюцца вельмі значным каналам збыту. Прычым больш выгадны, чым экспартныя пастаўкі: не трэба траціцца на лагістыку, дзяліцца часткай дабаўленай вартасці з дылерамі і гандлёвымі прадстаўнікамі. Яшчэ больш выгадны такі канал збыту з пункту гледжання нацыянальнай эканомікі: усе падаткі і дабаўленая вартасць застаюцца ў краіне. У выпадку экспарту ПДВ (вельмі значны падатак для бюджэту) пераходзіць у дзяржаву-імпарцёр, а для экспарцёраў (у нашым выпадку — беларускіх суб’ектаў гаспадарання) дзейнічае нулявая стаўка ПДВ. Выснова: неабходна не толькі павялічыць прамы ўдзел галіны гасціннасці ў фарміраванні нацыянальнага ВУП, але стварыць умовы і для выкарыстання на поўную сілу мультыплікатараў — прамых і ўскосных, якімі валодае турыстычная галіна.

Інтэлект ШТУЧНЫ

Чытайце таксама: У месяц падзейнага турызму ў Беларусі прайшло звыш 200 мерапрыемстваў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю