Top.Mail.Ru
170

Нацыянальны аэрапорт Мінск узнагароджаны Еўразійскай прэміяй «Магістраль Awards»


Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў лаўрэатам Еўразійскай прэміі ў галіне транспарту і лагістыкі «Магістраль Awards-2025». Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбылася ў Астане, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

Нацыянальны аэрапорт Мінск перамог у намінацыі «Майстэрства транспартнага кіравання».

«Магістраль Awards» — гэта прафесійная Еўразійская прэмія ў сферы транспарту і лагістыкі, закліканая адзначыць рэальныя дасягненні па пяці ключавых напрамках, якія фарміруюць будучыню галіны: маршруты, інавацыі, інвестыцыі, устойлівасць, праекты і людзі. На конкурс паступіла больш за 100 заявак ад кампаній і экспертаў з краін СНД, ЕАЭС, Кітая, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і іншых дзяржаў. Пераможцы і дыпламанты былі вызначаны ў 21 намінацыі — ад інфраструктурных і лічбавых рашэнняў да кадравых і грамадскіх ініцыятыў. Адзначылі кампаніі і спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё транспартнай сістэмы Еўразіі.

Прэмію «Магістраль Awards» у прафесійным асяроддзі ўсё часцей называюць «транспартным Оскарам» за высокі статус прызнання і шырокую міжнародную геаграфію ўдзельнікаў.

Чытайце таксама: «Нацыянальны аэрапорт Мінск» атрымаў Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці па выніках работы за 2024 год

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю