Top.Mail.Ru

Навучэнцы інжынерных класаў Віцебскай вобласці ўпершыню збяруцца на форум

Яго пляцоўкай стане ПДУ імя Ефрасінні Полацкай. Гэты ўніверсітэт з’яўляецца асноўнай кузняй інжынерных кадраў шырокага профілю — ад інфармацыйных тэхналогій да будаўніцтва, нафтахіміі і электраэнергетыкі — на Віцебшчыне. 


Як расказалі ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, летась 277 выпускнікоў профільных класаў інжынернай накіраванасці, а гэта 85 % ад агульнай колькасці, паступілі ў ВНУ па выбраным кірунку. Расце цікавасць школьнікаў да атрымання адукацыі з ухілам, павялічваецца колькасць профільных груп. Сёння на Віцебшчыне дзейнічаюць 47 інжынерных класаў, у якіх займаюцца каля 500 старшакласнікаў. 

Заўтра, 22 лістапада, у ПДУ іх чакае выстава-прэзентацыя інавацыйных прадпрыемстваў і арганізацый паўночнага рэгіёна, брыфінг рэктарата аб асаблівасцях уступнай кампаніі — 2026, майстар-класы, інтэрактыўныя лакацыі і заняткі, квізы, трэнажоры на цікавыя тэмы. Да прыкладу, «Займальная электрадынаміка», «Вайб-кодынг: прымяненне штучнага інтэлекту для распрацоўкі праграмнага забеспячэння», «Разумны дом: першыя крокі да інтэрнэту рэчаў». 

Форум закліканы садзейнічаць узаемадзеянню органаў кіравання і школ у частцы прафарыентацыйнай работы, прыцягненню навучэнцаў у інжынерную прафесію, неабходную для развіцця рэальнага сектара эканомікі. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА, 

фота з адкрытых крыніц. 


Чытайце таксама: Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва на Віцебшчыне пачынаецца з дня адкрытых дзвярэй у тэхнапарку

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю