Замацавалі дакумент сваімі подпісамі першы прарэктар Белдзяржуніверсітэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ і прарэктар кітайскай ВНУ ЧЭНЬ Лян.
Замацавалі дакумент сваімі подпісамі першы прарэктар Белдзяржуніверсітэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ і прарэктар кітайскай ВНУ ЧЭНЬ Лян.
Дагавор прадугледжвае рэалізацыю сумесных даследаванняў па перспектыўных навуковых кірунках, правядзенне канферэнцый, семінараў, выстаў, падрыхтоўку навуковых матэрыялаў, публікацый і перыядычных выданняў.
Асаблівая ўвага аддадзена пытанням акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, абмену выкладчыцкім і даследчым вопытам. Таксама падчас перагавораў бакі падзяліліся інфармацыяй аб адметных асаблівасцях сваіх універсітэтаў. Дзмітрый Курловіч расказаў пра структуру БДУ, яго міжнародную дзейнасць, прадстаўленасць у сусветных рэйтынгах, перавагі навучання замежных грамадзян. У сваю чаргу Чэнь Лян выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з вядучым беларускім універсітэтам па лінгвістычным, дызайнерскім кірунках, а таксама ў галіне фізікі. Прарэктар кітайскай установы адукацыі расказаў пра Шэньянскі політэхнічны ўніверсітэт, які заснаваны ў 1948 годзе. Сёння ўніверсітэт прадстаўлены 19 факультэтамі, лабараторыямі, аналітычнымі цэнтрамі. Асноўнымі кірункамі яго навукова-адукацыйнай дзейнасці з’яўляюцца прыродазнаўчыя навукі, эканоміка, менеджмент, літаратура, юрыспрудэнцыя, мастацтва.
У ВНУ працуюць больш за 1600 выкладчыкаў, у тым ліку звыш 600 — з вучонымі ступенямі.
Алена ВІНАГРАДАВА