Top.Mail.Ru

Паркоўкі сталі платнымі

Платнымі з 29 кастрычніка сталі 128 аўтамабільных парковак у цэнтры і ў мікрараёнах Мінска. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, ён жа вызначыў і 128 месцаў размяшчэння платных аўтамабільных парковак. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіў у сілу 29 кастрычніка 2025 года.


Гэтымі паркоўкамі аўтамабілісты змогуць скарыстацца і бясплатна, але толькі калі заедуць туды не больш чым на 15 хвілін для пасадкі або высадкі пасажыраў, а таксама пагрузкі або разгрузкі тавараў. У Мінску вызначаны тры зоны платных парковак: самыя буйныя — у Верхнім горадзе ў межах плошчы Свабоды, вуліц М. Багдановіча, Інтэрнацыянальнай, Зыбіцкай, Энгельса — на 171 машына-месца, і на ўчастку вул. Замкавай ад вул. Вызвалення да пр. Пераможцаў — на 178 машына-месцаў. Да другой зоны аднесены 103 паркоўкі. Самыя вялікія — каля «Чыжоўка-Арэны» (1 385 машына-месцаў), каля Нацыянальнай бібліятэкі (719 машына-месцаў), у Ракаўскім прадмесці (342), на вул. В. Харужай (ад вул. Куйбышава да вул. Чарвякова) — 250 машына-месцаў, на вул. Кастрычніцкай — ад вул. Леніна да вул. Ульянаўскай (250 машына-месцаў), на вул. Гікалы — ад пр. Незалежнасці да вул. Платонава (248 машына-месцаў), на вул. Ціміразева — ад пр. Машэрава да пр. Пушкіна (240 машына-месцаў). 

Памер платы за паркоўку залежыць ад месца яе размяшчэння, часу сутак, працягласці выкарыстання, тыпу аўтамабіля, і складае ад 25 капеек да 7 рублёў у гадзіну. Самыя дарагія месцы — на тэрыторыі Верхняга горада. 

Калі кіроўца аўтамабіля не ўнёс своечасова плату альбо ўнёс яе не ў поўным аб’ёме, яму прыйдзецца заплаціць за паркоўку адну базавую велічыню, што складае 42 рублі.

Чытайце таксама: Кантраляваць аплату парковак у Мінску будуць мабільныя комплексы і камеры з функцыяй аналітыкі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю