Top.Mail.Ru
54

Перавозчык з Бабруйска працаваў па шэрай схеме

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што прадпрымальнік з Бабруйска, які займаўся грузаперавозкамі, карыстаўся паслугамі не аформленых у законным парадку работнікаў і плаціў ім зарплату ў канвертах.


— Парушэнне выявілася падчас праверкі дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка ў сувязі са спыненнем яго дзейнасці, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — На падставе аналізу і ацэнкі ў сукупнасці ўстаноўленых акалічнасцяў, а таксама сабраных праверкай доказаў устаноўлены факты выплаты ў 2022-2024 гадах заработнай платы двум работнікам, з якімі не былі аформлены працоўныя адносіны. Гэтыя выплаты не былі адлюстраваныя ва ўліку выплачаных даходаў, што пацягнула скажэнне звестак аб аб’ектах падаткаабкладання.

У адпаведнасці з законам была праведзена карэкціроўка падатковай базы і сумы падаходнага падатку з фiзiчных асоб. Прад’яўленыя да перадачы ў бюджэт 13,3 тысячы рублёў падаткаў прадпрымальнік выплаціў у поўным аб’ёме. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю