Гэта высветлілася падчас праверкі ў сувязі са спыненнем яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Інспекцыя МПЗ па Шклоўскім раёне выявіла, што ў ходзе аказання паслуг па грузавых перавозках зарплата тром работнікам, з якімі не былі заключаны працоўныя адносіны, выплачвалася «ў канвертах».
— Такім чынам прадпрымальнік перадаў работнікам звыш 32 тысяч рублёў без адлюстравання ва ўліку выплачаных даходаў, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Гэта прывяло да скажэння звестак аб аб’ектах падаткаабкладання, якія павінны быць улічаны ў адпаведнай дакументацыі.
Праверкай праведзена карэкціроўка падатковай базы і сумы падаходнага падатку з фізічных асоб. Да выплаты ў бюджэт прад’яўлена сума нявыплачаных падаткаў, з улікам 9,6 тысячы рублёў пені.
Нэлі ЗІГУЛЯ