Top.Mail.Ru
164

Прафсаюз падтрымлівае ў работнікаў ЖКГ спартыўны дух

Традыцыйная XVII зімняя абласная спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі зноў прадэманстравала, што ў гэтай галіне працуюць мэтанакіраваныя і фізічна падрыхтаваныя людзі. 250 чалавек у складзе 18 каманд самааддана змагаліся ў Магілёве за спартыўны прэстыж сваіх арганізацый. Настольны тэніс, більярд, дартс, плаванне, гіравы спорт, стральба — у кожным відзе спорту ішла дынамічная бескампрамісная барацьба на вынік. Усе гульцы паказалі волю да перамогі, упартасць і добрыя спартыўныя навыкі. Мацнейшай камандай, якая прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе ў лютым, стала зборная «Магілёўаблводаканала». Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды Бялыніцкага «Жылкамгаса» і Клімавіцкага УКП «Камунальнік» адпаведна. 


— Спартакіяда — гэта выпрабаванне і на трапнасць, і на сілу, і на трываласць, — адзначыў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза Павел Жуйкоў. — У іх можа праявіць сябе і слесар, і інжынер за камп'ютарам. Гэта здаровы лад жыцця, камандны дух, згуртаванне калектываў. Усё гэта потым выліваецца ў якасць нашай работы для жыхароў вобласці. 



Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogilevnews.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю