Top.Mail.Ru

Прафсаюзны праект форум «Шлях Перамогі» завітаў на Кругляншчыну

Праект Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання «Шлях Перамогі», прысвечаны 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сабраў на Магілёўшчыне некалькі дзясяткаў работнікаў гэтай галіны, аб’яднаных прафсаюзам. 


У рамках мерапрыемства ўдзельнікі наведалі Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей, усклалі кветкі да помніка воінам 222-й стралковай Смаленска-Брандэрбургскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі, пабывалі на экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі». Цэнтральнай падзеяй стала дыялогавая пляцоўка «Подзвіг, які аб’ядноўвае пакаленні».



— Разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, сведкамі трагічных і гераічных падзей тых гадоў, незваротна сыходзіць унікальная магчымасць пачуць праўду аб вайне з першых вуснаў, адчуць яе дыханне і боль, — кажа старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў. — Праект «Шлях Перамогі» створаны, каб выхаваць у моладзі пачуццё асабістай адказнасці за захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і не даць нядобразычліўцам сказіць гісторыю.


Удзел у мерапрыемстве прыняў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кабетаў. Ён заклікаў моладзь цаніць мір і быць адданымі сваёй Айчыне грамадзянамі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю