Top.Mail.Ru
264

Намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч узнагародзіла аграрыяў на «Дажынках» у Крычаве

«Беларуская сельская гаспадарка — лепшая дыпламатыя»

Такім меркаваннем падзялілася намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. Яна прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў жніва на фестывалі-кірмашы «Дажынкі — 2025» у Крычаве. Наталля Пяткевіч падзякавала хлебаробам Магілеўшчыны за іх цяжкую высокародную працу.

— Вынік вашай працы ў кожным нашым доме і суправаджаюць нас пастаянна. Праца аграрыяў можа накарміць, вылечыць, дазваляе нешта адсвяткаваць або падняць настрой. Беларуская сельская гаспадарка лепшая дыпламатыя. Мы знайшлі лепшы спосаб прадэманстраваць сябе на сусветнай арэне. Вы скарылі мільёны сэрцаў на ўсім кантыненце сваёй прадукцыяй, зрабілі фанатамі беларускіх прадуктаў людзей розных нацыянальнасцяў у розных кутках свету. Наш Прэзідэнт неаднаразова расказваў, што лідары шэрагу краін аддаюць перавагу беларускім прадуктам, якія ім спадабаліся. І нават штучны інтэлект, які можа сёння пазбавіць работы кожнага, нават не спрабуе замяніць вас. Напэўна разумее, наколькі цяжкая ваша праца. Дзякуй за вернасць роднай зямлі і за тое, што нагадваеце нам — хлеб даражэй за золата.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю