На сённяшні дзень вялікая колькасць адораных і матываваных, ужо былых абітурыентаў, залічаны ў шэрагі студэнтаў абласных універсітэтаў.
Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргея ПІШЧОВА, такіх абітурыентаў у гэтым годзе стала на 30% больш, чым у 2024-м.
— Найбольшая колькасць пераможцаў алімпіяд залічана ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і шэраг іншых, — расказвае ён. — А прыведзеныя вышэй лічбы кажуць пра тое, што абраная намі траекторыя паступлення была правільнай і перспектыўнай.
2 ліпеня заканчваецца прыём дакументаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Як сказаў Сяргей Пішчоў, гэта яшчэ адна перспектыўная траекторыя навучання.
— Ужо 4 ліпеня мэтавікі пачнуць здачу ўнутраных уступных выпрабаванняў, — нагадаў начальнік Галоўнага ўпраўлення. — Пытанні да суразмоўя былі выкладзеныя на сайце Мінадукацыі яшчэ ў снежні мінулага года, так што ў іх была магчымасць падрыхтавацца, і, я спадзяюся, паспяхова прайсці ўступнае выпрабаванне.
Іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць па мэтавай траекторыі, прадоўжацца па 10 ліпеня, па выніках каторых яны будуць залічаны ў лік студэнтаў. Калі такія абітурыенты выпрабаванні не пройдуць, то змогуть працягнуть удзел ва ўступнай кампаніі на агульных умовах.
Прадстаўнік Мінадукацыі адзначыў, што ў цяперашнюю ўступную кампанію захавана магчымасць для паступлення ў ВНУ адораных і матываваных маладых людзей, якія дасягнулі высокіх вынікаў пры навучанні ў школе, адзначыўшы, што ў пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх і абласных этапаў алімпіяд, медалістаў, а таксама выпускнікоў каледжаў з дыпломам з адзнакай ёсць дадатковыя магчымасці па шэрагу спецыяльнасцяў паступаць без уступных выпрабаванняў або па суразмоўі.
— Напрыклад, у рэгіянальныя ВНУ дадзеная катэгорыя абітурыентаў можа паступаць практычна на ўсе спецыяльнасці за выключэннем невялікага спісу, які ёсць ва ўсіх інфармацыйных крыніцах ВНУ краіны, — сказаў Сяргей ПІШЧОЎ. — У Мінску медалісты, пераможцы алімпіяд і ўладальнікі дыпломаў з адзнакай могуць паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, пералік якіх ўключае 69 спецыяльнасцяў.
Захаваны таксама і магчымасці для паступлення ва ўніверсітэты выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Начальнік Галоўнага ўпраўлення нагадаў, што для паступлення неабходныя рэкамендацыі назіральнага савета.
— У гэтам годзе навучэнцам Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку было выдадзена каля 170 рэкамендацый, і гэта значна больш, чым у 2024 годзе, — канстатуе Сяргей Пішчоў.
Закрануў прадстаўнік Мінадукацыі і выпускнікоў профільных класаў прафесійнай накіраванасці.
— Сёлета школы выпусцілі 2400 навучэнцаў інжынерных класаў, — сказаў ён. — Выпускнікі-выдатнікі гэтых класаў пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета на шэраг інжынерных спецыяльнасцяў могуць паступаць па суморазмоўі. Пры гэтым трэба мець 8 балаў у атэстаце па профільным прадмеце і не ніжэй за 7 — па астатніх.
Сяргей Пішчоў таксама адзначыў, што, нягледзячы на досыць шырокі пералік дадатковых магчымасцяў паступлення без уступных выпрабаванняў і па суразмоўі, па кожнай спецыяльнасці мінімум 20 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму, а па медыцынскіх спецыяльнасцях не менш за 10 працэнтаў, адводзіцца для паступлення абітурыентаў на агульных падставах
— Гэта значыць, што у маладых людзей, якія прайшлі ЦЭ і ЦТ, але не маюць дадатковых прэферэнцый, ёсць магчымасць паступіць на выбраную спецыяльнасць.
— У параўнанні з мінулым годам у нас захаваны падыходы і пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі, — дадаў начальнік Галоўнага ўпраўлення. — Гэта неабходнасць наяўнасці ў выпускнікоў школы стажу па вызначаным профілі абранай спецыяльнасці не менш за 10 месяцаў.
Фота Віктара Іванчыкава