Top.Mail.Ru

Работу ідэалагічных работнікаў абмеркавалі на профільнай калегіі ў Магілёве

Сітуацыя ў свеце мяняецца часам імкліва і непрадказальна, а ўслед за ёй — і грамадская думка. І людзі, якія працуюць у ідэалагічнай вертыкалі, павінны першымі на гэта рэагаваць, што і абмяркоўвалася на пашыраным пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.


Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалогіі і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка ў сваім дакладзе агучыла тыя кірункі, па якіх праводзіцца работа ў рэгіёне. 

У прыватнасці, Магілёўшчына стала першым рэгіёнам, які арганізаваў на сваёй тэрыторыі рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў». А прыкладам патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі сталі праекты «Спадчыннікам Вялікай Перамогі», патрыятычная акцыя «Узнагароды Вялікай Айчыннай вайны», якая паэтапна рэалізоўваецца абласным Саветам ветэранаў.

Пры Саветах дэпутатаў створана 23 маладзёжныя парламенты з агульнай колькасцю больш як 400 чалавек, больш за 300 прадстаўнікоў уключаны ў Саветы працоўнай моладзі, у валанцёрскі рух уцягнута болей чым чатыры тысячы маладых людзей, у студатрадаўскі — больш за шэсць тысяч.

Прыкметна развіваецца работа СМІ ў інтэрнэт-сегменце, актыўна асвойваецца кросмедыйная журналістыка, забяспечваючы гнуткае распаўсюджванне дзяржаўнага інфармацыйнага парадку дня. У параўнанні з 2023 годам сумарная колькасць падпісчыкаў на адпаведныя акаўнты ўзрасла амаль у два разы і склала 1 036 366 чалавек.

Намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Цаба высока ацаніў работу ідэолагаў Магілёўшчыны, адзначыўшы пры гэтым, што яна павінна пастаянна ўдасканальвацца. І тут неабходна працаваць у адной звязцы і кіраўнікам СМІ, і намеснікам старшынь выканкамаў, якія курыруюць гэтую дзейнасць, і начальнікам або загадчыкам аддзелаў або сектараў ідэалогіі. Ён параіў больш дэталёва вывучыць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 452, дзе з улікам сучасных тэндэнцый актуалізуецца развіццё інфармацыйнай сферы. Юрый Цаба нагадаў даручэнні Прэзідэнта, якія былі дадзены падчас правядзення медыяфоруму ў Магілёве. Запатрабаваў таксама больш увагі ўдзяляць унікальнасці кантэнту ў СМІ. Не проста рэпосціць рэспубліканскую інфармацыю, але праламляць яе на свой рэгіён. Спікер ухваліў работу з блогерскай суполкай і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з ёй у прасоўванні дзяржаўнай па парадку дня і ўсяго таго, што хвалюе насельніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю