Такія арыенціры абазначыў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец падчас знаёмства прафесарска-выкладчыцкага складу МДУ імя А. Куляшова з новым рэктарам установы. На гэту пасаду назначаны былы першы прарэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Юрый Машын.
— МДУ імя А. Куляшова з’яўляецца знакавым для ўсёй краіны, — адзначыў міністр. — Сёння мы выразна разумеем, якія задачы ставіць перад намі Прэзідэнт. Літаральна ў пятніцу на пасяджэнні былі абазначаны і прэтэнзіі, і задачы з яго боку да навукі. Універсітэцкая навука займае важны сектар нароўні з акадэмічнай галіновай навукай. Перад МДУ імя А. Куляшова стаіць задача не проста захаваць тыя важкія навуковыя школы, якімі ён славіцца, але і прымножыць. Яшчэ адна задача № 1 — працягваць работу па выхаванні сапраўдных грамадзян. МДУ імя А. Куляшова з’яўляецца ідэалагічным цэнтрам не толькі рэгіёна, але і ў цэлым краіны. Кожны выкладчык, які сустракаецца са студэнтамі, павінен несці адказнасць за тыя сэнсы, якія фарміруе ў маладых людзей.
Юрый Машын запэўніў, што вельмі добра разумее тыя мэты, якія стаяць перад установай.
— Як адзначыў Прэзідэнт і міністр адукацыі, навука павінна быць лакаматывам для развіцця адукацыі, каб у выніку павысіць якасць падрыхтоўкі выпускнікоў, — рэзюмаваў ён падчас размовы з журналістамі. — Павышаючы якасць адукацыі, развіваючы навуковыя школы, мы зможам павялічыць прывабнасць паступлення ў рэгіянальны ўніверсітэт. Важна захаваць патэнцыял вобласці, які павінен заўтра прыйсці ў школы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта