Top.Mail.Ru

Сенатар Ігар Сяргееў перадаў слаўгарадскім патрыётам макеты стралковай зброі

Гэта адбылося падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да ўручэння Слаўгарадскаму раёну вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», прысвоенага яму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 года. У якасці падарунка Ігар Сяргееў перадаў двум ваенна-патрыятычным клубам Слаўгарада «Спадчыннікі» і «Патрыёты», якія існуюць пры СШ №№ 1 і 2, чатыры макеты стралковай навучальнай зброі АК-74.


— Вайна даўно скончылася, але мы не павінны забываць аб тых пакутах, якія перажыў савецкі народ, — адзначыў падчас выступлення сенатар, генеральны дырэктар ААТ «Беларускі цэментны завод» Ігар Сяргееў. — Мы, нашчадкі пераможцаў, павінны шанаваць і захоўваць памяць воінаў-вызваліцеляў, расказваць пра подзвігі дзядоў сваім дзецям, каб падобная трагедыя больш ніколі не паўтарылася на роднай зямлі. Існаванне па ўсёй краіне ваенна-патрыятычных клубаў найлепшым чынам спрыяе грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Дзяржава аказвае ім належную ўвагу і ўсялякую дапамогу. 

У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Міхеенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю