Гэта стала магчымым дзякуючы паспяховаму выступленню ў 1/4 каманднага чэмпіянату па праграмаванні сярод ВНУ Беларусі , які прайшоў 15-16 лістапада ў БДУ.
Таксама ў паўфінал прайшлі чатыры каманды БДУІР, па дзве каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, адна каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Такім чынам у паўфінале Беларусь прадставяць 17 каманд шасці ўніверсітэтаў.
Усяго ўдзельнікамі 1/4 каманднага спаборніцтва сталі 55 каманд з 15 беларускіх ВНУ. Найбольш прадстаўнічымі аказаліся спісы каманд БДУ — 12 каманд і БДУІР — 11. Таксама ўдзел прынялі 5 каманд БНТУ, столькі ж прадставіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт — 3 каманды, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны таксама па 3 каманды. Па дзве каманды для спаборніцтва вылучылі Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай. Па адной камандзе прадставілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
%20791256897845.jpg)
Студэнтам-праграмістам неабходна было на працягу пяці гадзін рашыць 12 задач рознага ўзроўню складанасці, распрацаваць матэматычныя мадэлі і алгарытмы рашэння, даказаць іх правільнасць і аптымальнасць, напісаць праграму на адной з моў праграмавання і праверыць вынік у аўтаматызаванай сістэме.
%20894652568.jpg)
Найлепшы вынік паказала каманда БДУ, у склад якой увайшлі другакурснікі Андрэй Сабаленка, Мацвей Вылегжанін і трэцякурснік Дзмітрый Анташкевіч. На іх рахунку — восем рэшаных задач.
Паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні 2025/2026 сезона адбудзецца з 15 па 17 снежня ў г. Санкт-Пецярбургу (Расія). Дата і месца правядзення фіналу будуць вызначаны найбліжэйшым часам.
Алена ВІНАГРАДАВА
Фота: БДУ