На базе вайсковай часці 72 471 у Пашкаве прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.
У якасці гасцей да вайскоўцаў завіталі члены патрыятычных клубаў «Брыгада», «Вышыня», «Адзінства», «ДТСААФ» магілёўскіх школ №№ 12, 19, 42 і 46. Для іх адбылася тэматычная экскурсія па тэрыторыі часці, падчас якой было паказана і расказана пра армейскі побыт, спецсродкі, тэхніку, арганізаваны імправізаваны бой з захопам палонных. Школьнікі былі ў захапленні.
— Пасля экскурсіі шмат хто з рабят выказаў жаданне паступаць менавіта ва ўстановы сілавога блока краіны, — падкрэсліў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні магілёўскай сярэдняй школы № 46 Аляксандр Кіркалаў. — Наш Прэзідэнт заклікае з кожнага мужчыны рыхтаваць абаронцу. І армія ў гэтым сэнсе іграе галоўную ролю. Юнакі, якія там пабывалі, зусім іншыя людзі. Там яны разумеюць, наколькі важна абараняць сваю радзіму і народ.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Аляксандра КІРКАЛАВА