Top.Mail.Ru
162

Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі

Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі


Міжнародны фестываль-конкурс праваслаўнай і патрыятычнай песні «Арзамаскія купалы — 2025», прымеркаваны да Дня хрышчэння Русі, святкавання набыцця мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, Года абаронцы Айчыны і юбілею Вялікай Перамогі, сабраў у сталіцы Ніжагародскай вобласці амаль 600 удзельнікаў. Слаўгарадчанка Вікторыя Гарадзецкая выконвала на ім кампазіцыі расійскага аўтара Сяргея Іванова «Неба над вадой» і беларускіх — Яўгена Алейніка і Юліі Быкавай «Барані сваё». Журы ацаніла яе майстэрства дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «Народныя спевы». 

— Запрашэнне прыняць удзел у фестывалі я ўспрыняла як гонар і адказнасць, — паведаміла Вікторыя. — Вельмі хвалююча было выступаць за Беларусь, родны Слаўгарад на такім значным мерапрыемстве, гаварыць голасам сваёй зямлі, сваёй культуры, сваёй памяці. Галоўная ўзнагарода для мяне — данесці да гледачоў голас Беларусі, голас Слаўгарада, голас народнай душы

Вікторыя прызнаецца: калі спявала песню Яўгена Алейніка і Юліі Быкавай «Барані сваё» на Саборнай плошчы Арзамаса каля Васкрасенскага кафедральнага сабора, было адчуванне, што яна адгукаецца ў сэрцах слухачоў. І гэта яе вельмі натхняла. 

— Арзамас і Слаўгарад звязаныя пабрацімскімі адносінамі, што адчуваецца ва ўсім: атмасферы, падтрымцы, шчырай цікавасці да беларускай культуры, — паведаміла суразмоўніца. — Мы размаўлялі на адной мове — мове павагі, духоўнасці, памяці.

Я глыбока пераканана, што такія фестывалі — гэта жывая праява народнай дыпламатыі, дзе гучыць голас душы братэрскіх народаў. Гэта шлях да ўмацавання сувязяў, захавання гістарычнай памяці, да адзінства, якое немагчыма разбурыць. Праз песню мы гаворым пра самае патаемнае — пра Радзіму, пра веру, пра свет, які мы абавязаны абараняць і перадаваць будучым пакаленням. Гэта — наша духоўная місія, і я ганаруся тым, што з’яўляюся яе часткай.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Фота з архіва Вікторыі ГАРАДЗЕЦКАЙ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю