Top.Mail.Ru
248

Спектакль Магілёўскага драмтэатра адзначылі на фестывалі ў Ніжнявартаўску

Дакладней, аўтарскі спектакль Кацярыны Аверкавай «Без пудры» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі спектакляў малых формаў «Паўночныя сустрэчы» атрымаў аж дзве ўзнагароды. Саму пастаноўку журы ацаніла спецыяльным прызам «За гуманістычныя адносіны да жанчыны», а галоўнай гераіні Галіне Лабанок уручылі прыз глядацкіх сімпатый.


— Мы вельмі рады, што творчы тандэм артысткі Галіны Лабанок і рэжысёра Кацярыны Аверкавай знайшоў жывы водгук у сэрцах расійскіх гледачоў, — адзначылі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. — Дзякуючы рэжысёрскаму майстэрству Кацярыны Аверкавай і акцёрскаму таленту Галіны Лабанок стала відавочна, што спектакль «Без пудры» — гэта не проста пастаноўка, а суцэльнае мастацкае выказванне, глыбокая і пранізлівая работа, якая зрывае пакровы з сацыяльных клішэ. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога драмтэатра

Чытайце таксама: Правесці «маштабна і гучна». У Гродне пачалася падрыхтоўка да XV Фестывалю нацыянальных культур

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю