Top.Mail.Ru
234

Сталі вядомы вынікі экзамену замежнікаў на веданне адной з дзяржаўных моў

Каля 90 % з тых, хто здаваў 30 кастрычніка першы экзамен на веданне рускай мовы, прайшлі выпрабаванне паспяхова.


На экзамен зарэгістраваліся каля 200 чалавек, у Мінску — 150, аднак тэсціраванне прайшлі прайшлі толькі 90 грамадзян замежных дзяржаў. 90 % з іх здалі экзамен, 10 % атрымалі адмоўны вынік, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. 

Нагадаем, што прапанаваныя замежным грамадзянам заданні ўключалі ў сябе 20 пытанняў, распрацаваных і рэкамендаваных Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. Станоўчым рэзультатам лічылася 50 і больш працэнтаў паспяхова пройдзенага тэсту. 

Наступная дата тэсціравання — 15 кастрычніка. Сёння ў пунктах здачы ідзе прыём заявак на гэту дату. Да таго часу будуць падрыхтаваны і новыя тэставыя заданні. 

Алена ВІНАГРАДАВА

Фота Лізаветы ГОЛАД.

Чытайце таксама: Працоўныя мігранты будуць здаваць экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю