Top.Mail.Ru
258

Таксісты з Крычава эканомілі на падатках

Такі факт устанавілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Крычаўскім раёне.



Як высветлілася падчас камеральнай праверкі, таварыства з абмежаванай адказнасцю не выплаціла ў бюджэт 60,9 тысячы рублёў падаткаў, з якіх 25,6 тысячы — падаходны падатак за выдачу зарплаты «ў канвертах».

— У якасці «шэрай» зарплаты, агульная сума якой склала 98,5 тысячы рублёў, работнікам перадавалася наяўная выручка, не залічаная на разліковыя рахункі таварыства, і грошы, выдадзеныя на гаспадарчыя патрэбы арганізацыі, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Таксама плацельшчык прынізіў памеры баз па падатках на дабаўленую вартасць (далей — ПДВ) і на прыбытак. Гэта пацягнула за сабой даналічэнне падаткаў на сумы 16,8 тысячы рублёў і 18,5 тысячы рублёў, адпаведна.

У адрас перавозчыка было адпраўлена апавяшчэнне з прапановай у добраахвотным парадку вылічыць і выплаціць у бюджэт належныя падаткі, аднак яго праігнаравалі.

Інспекцыя склала акт камеральнай праверкі. Да выплаты ў бюджэт прад’яўлена 60,9 тысячы рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю