Паказ спектакля паводле аповесці Аляксандра Пушкіна адбудзецца ўжо заўтра ў рамках гастроляў Буінскага дзяржаўнага драматычнага тэатра па Беларусі.
— Жанр пастаноўкі, якую гледачы ўбачаць на нашай сцэне, — запіскі афіцэра аб каханні, вернасці і гонары, — удакладняе дырэктар заслужанага калектыву «Магілёўскі абласны драмтэатр» Вольга Кузняцова. — Інсцэніроўка Сяргея Шувалава закранае тэмы вечныя і несастарэлыя. Рэжысёр Мікалай Ялесін паставіў спектакль з вялікай павагай да аўтара і гледача.
У цэнтры сюжэта — гісторыя кахання Пятра Грынёва і Машы Міронавай. Маладыя людзі аказваюцца ў эпіцэнтры Пугачоўскага паўстання. Іх пачуцці загартоўваюцца ў хаосу падзей і праходзяць выпрабаванне на трываласць.
— Буінскі драмтэатр — адзін з найстарэйшых прафесійных калектываў Татарстана, налета ён адзначыць 110-годзе свайго існавання, — удакладніла Вольга Кузняцова. — Нягледзячы на паважаны ўзрост, да нас ён прыязджае ўпершыню. Спадзяёмся, што гэты візіт стане пачаткам нашага доўгатэрміновага супрацоўніцтва.
Спектакль адбудзецца 7 красавіка а 18.30, але завітаць у тэатр усё ж такі лепш раней на паўгадзіны. У музычнай гасціннай адбудзецца вечар у гонар заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Зоі Бурцавай, якая ўвасобіла на магілёўскай сцэне шмат цікавых вобразаў. Сёлета актрысе споўнілася б 80 гадоў. На жаль, яна заўчасна пайшла з жыцця. Але ў яе засталося шмат паслядоўнікаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскага абласнога драмтэатра