Дні 21 і 22 чэрвеня сталі другім шанцам для выпускнікоў, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене ў асноўныя тэрміны, прайсці выпрабаванні і атрымаць магчымасць паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову.
Нагадаем, 21 чэрвеня ў пунктах здачы ЦЭ па профільных вучэбных прадметах здавалі 222 навучэнцаў. 23 чэрвеня ў цэнтралізаваным экзамене па рускай і беларускай мовах прынялі ўдзел 214 чалавек. Максімальна магчымы вынік — 100 балаў па беларускай мове ўдалося атрымаць аднаму выпускніку. Двое экзаменуемых набралі 98 балаў па грамадазнаўстве і адзін — 95 балаў па фізіцы.
Навучэнцы, якія не змаглі здаць ЦЭ і ў рэзервовыя дні па аб’ектыўных прычынах, маюць яшчэ адзін шанц здаць ЦЭ 18 жніўня па адным з профільных вучэбных прадметаў на выбар навучэнца і 20 жніўня па рускай або беларускай мове, таксама на выбар навучэнца. У гэтым выпадку падаць дакументы у ВНУ яны ўжо не паспеюц, але будуць мець выбар — паступіць у каледж, пайсці працаваць або чакаць наступнага года.
Алена ВІНАГРАДАВАІнфармацыя аб выніках ЦЭ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама скан-копіі сваіх работ і верныя адказы да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы выпускнікі могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Таксама ў гэтым годзе ўпершыню ўдзельнікі ЦЭ і ЦТ у сваіх асабістых кабінетах пры жаданні змогуць скарыстацца сістэмай электроннай чаргі і забраніраваць анлайн дату і час наведвання прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі ў перыяд прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Да сістэмы, з улікам філіялаў, падключана 45 ВНУ.