Моладзь праходзіла тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай), геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Моладзь праходзіла тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай), геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, сярод абітурыентаў, якія праходзілі тэсціраванне, былі як выпускнікі школ гэтага года, так і мінулых гадоў.
— І першыя, і другія ўжо здалі па два іспыты: першы профільны прадмет на выбар і адну з дзяржаўных моў. Другі профільны прадмет у форме ЦТ здавалі ўчора ці яшчэ будуць здаваць 5 чэрвеня, — канстатаваў ён.
Дырэктар РІКВ яшчэ раз нагадаў, што павінен мець пры сабе ўдзельнік ЦТ і чаго ў яго быць не павінна.
— Удзельнік ЦТ павінен прыбыць у пункт правядзення, маючы пры сабе пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ІD-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), ручку (гелевую або капілярную) з чарнілам чорнага колеру, — пералічвае Юрый Міксюк. — Дазваляецца таксама мець пры сабе калькулятар пры напісанні тэста па хіміі і фізіцы.
Ён засяродзіў увагу на тым, што ўдзельнікі цэнтралізаванага тэсціравання, якія раней не зарэгістраваліся, і тыя, хто не мае пры сабе дакумента, што сведчыць асобу, да праходжання тэстаў не дапускаюцца. Упусцяць свой шанц і тыя, хто прыбыў на тэсціраванне пасля распячатвання пакета з экзаменацыйнымі работамі.
Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 19-га, 21-га, 23 чэрвеня. Зарэгістравацца на іх можна будзе з 9 да 12 чэрвеня. Інфармацыю аб выніках ЦТ можна будзе атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.
Алена ВІНАГРАДАВА