Top.Mail.Ru

ЦТ па вучэбных прадметах па выбары прайшло 2 чэрвеня ў Беларусі

Цэнтралізаванае тэсціраванне: асноўны этап


Абітурыенты ў гэты дзень здавалі матэматыку, біялогію, замежную мову і геаграфію. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, у цэнтралізаваным тэсціраванні ўдзельнічалі 

  1. 33,5 тысячы абітурыентаў. З іх замежную мову выбралі 
  2. 18,1 тысячы, матэматыку — 10,1 тысячы, біялогію — 5 тысяч.
  3. 4 чалавекі не змаглі працягнуць тэсціраванне па медыцынскіх паказаннях. З аўдыторый за парушэнні было выдалена 12 чалавек.
  4. 5 чэрвеня адбудзецца заключнае ЦТ па хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве.

Для абітурыентаў, якія па ўважлівай прычыне не змаглі прайсці тэсціраванне ў асноўным этапе, могуць гэта зрабіць у рэзервовыя дні. Нагадваем даты гэтых дзён і важныя дэталі:

  1. 18 чэрвеня — ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах;
  2. 20 чэрвеня — ЦТ па ўсіх прадметах, акрамя рускай і беларускай моў;
  3. 22 чэрвеня — руская і беларуская мовы.

Запісацца на ЦТ у рэзервовыя дні можна з 8 да 11 чэрвеня. Усе тэсты пачынаюцца ў 11.00. Выдача сертыфікатаў у пунктах правядзення пачнецца з 1 ліпеня.

Алена ВІНАГРАДАВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю