Top.Mail.Ru

У Бабруйску здавалі кватэру без выплаты падаткаў

Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйску стала вядома, што ўласнік кватэры ажыццяўляе здачу нерухомасці без выплаты неабходных падаткаў і заключэння дагавора найму. 


— У выніку правядзення камеральнай праверкі інспекцыяй устаноўлена, што такім чынам кватэру здавалі 4 гады, — паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. — Па выніках праверкі ўласніку кватэры даналічана больш за 3 тысячы беларускіх рублёў падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах і пені. Грошы паступілі ўжо ў бюджэт у поўным аб’ёме. Акрамя таго, уласніку жылля трэба заплаціць падаходны падатак з фізічных асоб у памеры больш за 300 беларускіх рублёў за ўвесь перыяд здачы кватэры. 

Стаўка падаходнага падатку ў фіксаваных сумах для фізічных асоб, якія здаюць жылыя памяшканні ў Бабруйску, на сённяшні дзень складае 33 рублі ў месяц за кожны жылы пакой, садовы домік, дачу. Плаціць падатак трэба не толькі за здачу ў наём кватэры або летніка, але і гаража, машына-месца. Пры ігнараванні падатковага заканадаўства парушальнік прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці і з яго ўтрымліваецца сума даналічанага падатку і пеня. Спадзявацца, што гэта застанецца незаўважаным, нельга. Рана або позна за парушэнне трэба будзе несці адказ. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю