У ім прымаюць удзел не толькі беларускія студэнты, але і больш за 20 дэлегацый з Расійскай Федэрацыі: прадстаўнікі Омскага, Курскага, Разанскага, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэтаў.
Форум будзе працаваць на працягу трох дзён, а яго ўдзельнікаў чакае мноства сустрэч і дыскусій. У фармаце адкрытага мікрафона яны пагутараць са старшынёй Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда, абмяркуюць хвалюючае ўсіх сёння пытанне захавання гістарычнай праўды і пазнаёмяцца з маўклівымі сведкамі трагедыі ваеннага часу ў сталічных музеях. Сёння ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». А вынікам першага дня стала падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне маладзёжнай палітыкі паміж БДУ і Курскім і Омскім імя Ф.М. Дастаеўскага дзяржаўнымі універсітэтамі.
Па словах рэктара БДУ Андрэя Караля, мэтай форума з’яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі, менавіта клопат аб каранях дапамагае развівацца ў розных кірунках.
"Колькава, колькасна і геаграфічна аўдыторыя форуму расце. Безумоўна, мы сёння з калегамі абмяркоўвалі не толькі патрыятычнае выхаванне моладзі, але і навуковыя кантакты, таму што жыццё працягваецца, і нам трэба актыўна далучаць моладзь ва ўсе яе праявы. Прыемна, што ёсць разуменне, як далей працягваць гэтую працу.