Top.Mail.Ru
199

У Беларусі створана цэласная сістэма падтрымкі падрастаючага пакалення

Перад вамі, маладымі, усе шляхі!

У нашай краіне вельмі шмат робіцца для таго, каб маладыя людзі знайшлі сваё прызванне, выбралі справу па душы, рэалізавалі таленты і здольнасці, сталі не толькі сапраўднымі прафесіяналамі, але і сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Дзяржава падтрымлівае любую разумную ініцыятыву маладых, дапамагаючы стаць паўнавартаснымі ўдзельнікамі працэсу развіцця і ўдасканалення грамадства.

Вучым любіць працу

Адна з самых папулярных і эфектыўных форм уцягвання моладзі ў працоўны працэс — студэнцкія атрады. Начальнік аддзела па рабоце са студэнцкай і навучэнскай моладдзю ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Надзея ШАХОЎСКАЯ паведаміла, што ў мінулым годзе ў студатрадах удзельнічалі 64 764 юнакоў і дзяўчат. Па яе словах, самымі папулярнымі кірункамі ў моладзі былі сэрвісны і сельскагаспадарчы:

— Гэта і зразумела, бо сэрвісны кірунак уключае ў сябе самыя розныя сферы дзейнасці — паслуг, гандлю, харчавання, транспартнай лагістыкі і іншыя. Дарэчы, у канцы 2025 года менавіта ў сэрвісным кірунку стартаваў новы цікавы праект «Фінансавы атрад», удзельнікі якога працуюць аналітыкамі ў Банку развіцця. У 2026-м гэты праект працягнецца ўжо ў кожным абласным цэнтры.

Работа па працаўладкаванні ў студэнцкія атрады пачалася яшчэ ў канцы мінулага года. У адпаведнасці з заканадаўствам са снежня фарміруецца пералік прымаючых арганізацый, аб’ектаў і аб’ёмаў работ. На дадзены момант у гэты пералік увайшлі ўжо 62 991 працоўнае месца на 1 988 аб’ектах, адзначыла Надзея Шахоўская. Для параўнання: летась на гэту ж дату было прыкладна 57 тысяч працоўных месцаў.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях — начальнік дэпартамента па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» Аляксей ЛАМЕЙКІН падзяліўся, што за апошнія два гады завод прызнаны найлепшым наймальнікам у Беларусі. На думку галоўнага ідыёлага, прадпрыемства — гэта ганарова, але і вельмі адказна:

— Студэнцкія атрады мы прымаем даволі даўно, але менавіта вялікія рэспубліканскія студатрадаўскія праекты — толькі апошнія 5 гадоў. У нас усё атрымліваецца, і мы чакаем моладзь на нашым прадпрыемстве.

За свае, заробленыя

Студэнцкія атрады — гэта хоць і самая папулярная, але не адзіная форма працаўладкавання нашы юных суграмадзян. Кансультант Міністэрства адукацыі Віялета КРАЎЦОВА назвала яшчэ адну папулярную пазіцыю — часовая працоўная занятасць, на якую ў прошлым годзе было працаўладкавана каля 60 тысяч маладых людзей:

— Сёлета плануем планку не зніжаць.

Як станоўчы Віялета Алегаўна адзначыла той факт, што 50 % з праацаўладкаваных склалі непаўналетнія беларусы:

— Студэнцкая моладзь больш дарослая і дасведчаная, як правіла, мае і працоўны вопыт, і навыкі. А тут у працоўнае выхаванне мы ўцягваем зусім яшчэ юных суграмадзян. Яны маюць цікавасць да работы, вучацца працаваць і зарабляць, а потым купляюць нешта вельмі жаданае для сябе і ганарацца, што набылі гэта за свае, заробленыя, грошы.

Яшчэ адзін шлях працаўладкавання — лагеры працы і адпачынку, якія дзейнічаюць на базе ўстановы адукацыі.

Алена ВІНАГРАДАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю