Top.Mail.Ru

У Белстаце расказалі якая яна, сучасная маці

Сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні першынца — 27,6 года, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 30,5 года

Згодна са звесткамі перапісу насельніцтва 2019 года, статыстычны партрэт маці выглядае наступным чынам: гэта замужняя беларуска, якая жыве ў горадзе, выхоўвае дваіх дзяцей, мае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на пачатак года ў краіне пражывалі 4 047 000 жанчын, з іх 79,3 % жыве ў горадзе, 20,7 % — у вёсцы. Жанчыны складаюць 55,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

У 2024 годзе шлюб заключылі 46 242 жанчыны. З іх упершыню — 60,9 %, паўторна — 39,1 %. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб — 26,7 года (пры ўмове што ён першы) і 40,3 года (пры ўмове што паўторны).

Летась колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту 

(15–49 гадоў) складала 2 103,7 тыс., што 42,9 % ад усіх прадстаўніц жаночай паловы. Большасць з іх пражывае ў гарадской мясцовасці (83,7 %). Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першынца — 27,6 года, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 30,5 года.

Сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў краіне, садзейнічае таму, каб у кожнай жанчыны была магчымасць нарадзіць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей. Па даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі налічваецца 162 жаночыя кансультацыі і арганізацыі аховы здароўя, якія маюць у складзе жаночыя кансультацыі. У краіне працуюць 

3 049 акушэраў-гінеколагаў: на 10 тысяч жанчын прыходзілася шэсць такіх спецыялістаў. У тым ліку дзякуючы намаганням апошніх 1671 жанчына ў 2024-м стала маці ў выніку прымянення метаду экстракарпаральнага апладатварэння, што на 279 больш у параўнанні з 2023-м.

Летась у эканоміцы былі занятыя 2 232 000 жанчын ва ўзросце ад 18 да 58 гадоў. 48 % з іх мелі непаўналетніх дзяцей.

56,9 % занятых у эканоміцы жанчын выхоўвалі адно дзіця, 33 % — дваіх, 10,1 % — траіх і больш.

Сярод кіраўнікоў гэтай узроставай катэгорыі летась значыліся 50,5 % жанчын. Прычым 47,4 % з іх мелі непаўналетніх дзяцей.

Выбарачныя даследаванні дамашніх гаспадарак, праведзеныя з красавіка 2024 года па сакавік 2025 года, дазволілі сфармуляваць наступныя высновы. У сярэднім мамы трацяць на догляд за дзецьмі 2 гадзіны 16 хвілін у дзень — гэта 9 % ад свайго сутачнага часу. 1 гадзіну 15 хвілін займае фізічны догляд за дзецьмі, 1 гадзіну 1 хвіліну мамы праводзяць за іх навучаннем і выхаваннем.

Вераніка КАНЮТА

Крыніца інфаграфікі: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Фота БелТА

Тым часам

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. На пачатак 2025 года на тысячу жанчын 18 гадоў і старэйшых прыходзілася 815 мужчын той жа ўзроставай групы. Пры гэтым ва ўзросце 18–39 гадоў на тысячу жанчын прыходзілася 1 011 мужчын.

«У мінулым годзе ў шлюб уступілі 46 242 мужчыны, — паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына БІЧАН. — З іх 29 776 мужчын (64,4 %) стварылі сям’ю ўпершыню. Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб склаў 28,9 года, паўторны — 43,1 года».

Чытайце таксама: Шматдзетная маці на сцэне ў беларускіх танцах — мастацтва і рэальнасць

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю