Top.Mail.Ru

У Быхаве пройдзе конкурс на папулярызацыю ваенна-афганскай песні

Раённы агляд-конкурс афганскай песні і паэзіі «Час выбраў нас» адбудзецца ў Быхаве ў восьмы раз. У ім прымуць удзел навучэнцы школ і ўстаноў дадатковай адукацыі, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада і раёна. 



— Мерапрыемства праводзіцца з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і любові да Радзімы, — паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітых аўтараў і выканаўцаў, папулярызацыю ваенна-афганскай песні. Пераможцы вызначацца ў намінацыях «Найлепшы вакаліст», «Найлепшы калектыў» і «Найлепшы мастацкі чытальнік». Журы ацэніць майстэрства і артыстызм кожнага ўдзельніка, з якой музычнасцю і выразнасцю будзе выкананы твор, наколькі ён адпавядае рэпертуару.

Арганізатары мерапрыемства — сектар культуры Быхаўскага райвыканкама і Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Чытайце таксама: Па жыцці — з роднай мовай і са «Звяздой»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю