Паведамленне аб тым, што суседзі доўга не выходзяць на сувязь, а з іх дома даносіцца непрыемны пах, паступіла ў Быхаўскі РАУС ад мясцовай жыхаркі. Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі знайшлі на месцы целы траіх памерлых, якія знаходзіліся ў стадыі позніх гніласных змен. Для іх ідэнтыфікацыі судовыя эксперты правялі дактыласкапіраванне. Па выніках праверкі, былі ўстаноўлены асобы памерлых — 62- і 59-гадовых мужчын і 58-гадовай жанчыны.
— Грамадзяне злоўжывалі спіртнымі напоямі, вялі асацыяльны лад жыцця, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Падчас агляду дома былі канфіскаваны тры ПЭТ-бутэлькі з невядомым вадкім змесцівам. Паводле заключэнняў эксперта, смерць грамадзян наступіла ад атручэння этыленгліколем. Ён быў знойдзены ў крыві, мачы, мышачнай тканцы і ўнутраных органах памерлых. У вадкасці адной з канфіскаваных на месцы здарэння бутэлек выяўлены этыленгліколь, які шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці антыфрызу, тасолу.

Як было ўстаноўлена падчас праверкі Быхаўскім райаддзелам Следчага камітэта, у гасцях кампаніі знаходзіўся яшчэ адзін чалавек, якому напой быў рэкамендаваны пад маркай «хатняга прыгатавання». Але госць, як толькі адчуў сябе дрэнна пасля яго ўжывання, адразу ж звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Гэта і выратавала яму жыццё.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці