Top.Mail.Ru
258

У Клімавіцкім раёне працягваюцца пошукавыя работы

Пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж — 2025» праходзіць на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны з канца ліпеня да сярэдзіны жніўня 1941 года каля вёсак Кісялёва Буда і Мілаславічы.


Тут спрабавалі спыніць націск 3-й і 4-й танкавых дывізій 24-га танкавага корпуса вермахта, а таксама 7-й і 78-й нямецкіх пяхотных дывізій рэшткі 6-й, 137-й, 148-й, 132-й, 160-й, 143-й стралковых, 21-й — кавалерыйскай, 50-й — танкавай дывізій і 4-га паветрана-дэсанцкага корпусу Чырвонай Арміі. Арганізатары экспедыцыі — Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру» сумесна з 52 асобным спецбатальёнам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Удзел у раскопках прымаюць мінская пошукавая група «Бацькаўшчына» і расійскі пошукавы атрад «Світанак» з Арзамаса. Усяго ў пошукавых работах задзейнічана больш чым 50 чалавек.

4.jpg

— Тут адбыліся жорсткія кароткатэрміновыя баі, падчас якіх чырвонаармейцы спрабавалі прыкрыць Варшаўскую шашу, — расказвае старшыня абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. — У месцы пошукаў знайшлі бутэлькі з запальнай сумессю — байцы рыхтаваліся да сустрэчы з танкамі. У гэтым раёне наступалі перадавыя нямецкія танкавыя дывізіі, у тым ліку і трэцяя — генерала Модэля, якая штурмавала Буйнічы. Немцы імкнуліся кароткім шляхам захапіць Маскву. Але Гітлер раптоўна змяніў планы і вырашыў ісці праз Кіеў — замкнуць кіеўскі кацёл. Лінія фронту пры гэтым зрушылася на паўднёвы ўсход у бок Касцюковіцкага раёна.

1.jpg

Пошукавік звяртае ўвагу на тое, што гэтыя месцы вельмі важныя для вывучэння ваеннай гісторыі. Кіраўніцтва раёна разам з пошукавікамі вырашылі ў будучыні зрабіць на дадзеным участку мемарыяльны курган з указаннем на памятнай пліце назваў усіх тых савецкіх дывізій, якія трымалі тут абарону. Ваенныя археолагі паднялі астанкі каля двух дзясяткаў воінаў, ёсць і медальёны. Пошукі між тым працягваюцца.

2.jpg

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Светланы Барысенка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю