Top.Mail.Ru

У Магілёўскай вобласці да датэрміновых выбараў усё гатова

Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса падчас сустрэчы з журналістамі.​


— Мы падыходзім да вельмі адказнага этапу выбарчай кампаніі, — адзначыў ён. — З 21 па 25 студзеня адбудзецца датэрміновае галасавання, а 26 студзеня — асноўны дзень выбараў. Усе участкі ў Магілёўскай вобласці, а іх утворана 683, гатовыя, каб забяспечыць выбарчы працэс ў адпаведнасці з Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшы час камісіі будуць забяспечаныя выбарчымі бюлетэнямі. 

Тыя жыхары вобласці, якія плануюць галасаваць на доме, павінны загадзя праінфармаваць выбарчую камісію. Яўген Алекса адзначыў, што да 18.00 гадзін 26 студзеня можна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію і пакінуць заяўку. Пераноснымі скрынямі і ўсім неабходным для дыстанцыйнага галасавання ўчастковыя камісіі забяспечаны. Загадзя таксама трэба паведаміць, калі чалавек збіраецца галасаваць на ўчастку, дзе ён жыве, але не зарэгістраваны. Для гэтага трэба будзе прад’явіць акрамя пашпарта яшчэ і дакумент, які пацвярджае факт пражывання на дадзенай тэрыторыі (дагавор найму жылога памяшкання, пасведчанне аб рэгістрацыі ўласнасці і гэтак далей). На падставе гэтага дакумента члены выбарчай камісіі пахадайнічаюць, каб выбаршчыка выключылі са спісаў па месцу рэгістрацыі. Увага, у гэтым выпадку 26 студзеня такой магчымасці ўжо не будзе. А пачынаць звяртацца можна ўжо зараз. Да пачатку датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць у рэжыме з 17.00 да 19.00. 

Датэрміновае галасаванне з 21 студзеня будуць забяспечваць у Магілёўскай вобласці 651 участак. А ў асноўны дзень галасавання далучацца яшчэ 32 ўчасткі, якія створаныя ў бальніцах і санаторыях. Асаблівасць участка № 84, які знаходзіцца ў Ленінскім раёне Магілёва ў сярэдняй школе № 24 імя К.Сіманава, у тым, што ён прымае ўсіх тых грамадзян, якія пражываюць за межамі нашай краіны. 

Пры наведванні ўчастка выбаршчык павінен мець пры сабе дакумент, які пацвярджае яго асобу — пашпарт або ID-карту. Можна таксама прад’явіць вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне супрацоўніка дзяржорганаў, студэнцкі або ваенны білет. На падставе гэтых дакументаў грамадзяніну выдадуць бюлетэнь. 

Яшчэ з добрых савецкіх часоў беларусы ведаюць, што выбары — гэта свята. У асноўны дзень выбарчай кампаніі на ўчастках працуюць буфеты, арганізуецца культурная праграма. Не будзе выключэння і на гэты раз. Заўсёды было традыцыяй прыходзіць на выбары сем’ямі, разам з дзецьмі. Бо гэта не толькі свята, а яшчэ і добры выхаваўчы прыклад. Дзеці бачаць, як сур’ёзна іх бацькі ставяцца да падзеі і гэта выхоўвае ў іх пачуццё доўгу і павагі да грамадства.

— Мы будзем галасаваць за сваё будучае на бліжэйшыя пяць гадоў, вектар развіцця краіны па ўсіх кірунках, таму трэба падысці да свайго грамадзянскага доўга вельмі адказна, — падкрэсліў Яўген Алекса. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю