Ён уключае ў сябе серыю сустрэч з акцёрамі заслужанага калектыву Магілёўскага абласнога драмтэатра. І першай яго ўдзельніцай у гэтым годзе стала вядомая артыстка Галіна Лабанок. Яна служыць у тэатры з 1987 года і за гэты час выканала дзесяткі роляў, сярод якіх Мэнджы ў спектаклі «Мая жонка — хлуселька», Мая ў «Трох прыгажунях», Маці ў пастаноўцы «Ахвота жыць», Мэры ў «Маленькіх трагедыях».
Вядучы праекта артыст тэатра Максім Чарнюк, які па сабе ведае, што такое сцэна і як яна ўплывае на чалавека, пераўтварае гэтыя дыялогі ў цікавыя тэатралізаваныя імпрэзы. Лёгкая нязмушаная бяседа з перарывамі на творчыя нумары, дала магчымасць убачыць актрысу такой, якая яна ёсць на сцэне і ў жыцці — бліскучай, жывой, іранічнай і адначасова ранімай, далікатнай, клапатлівай. Павіншаваць артыстку прыйшлі яе сябры і родныя. Сын Раман і дзве дачкі Марыя і Вераніка са сваімі сужэнцамі стварылі музычны ансамбль і акампанавалі Галіне, калі яна пела. Шмат цёплых слоў прагучала ад кіраўніцтва тэатра.
Не абышлося і без Дзеда Марозу. Чароўныя навагоднія святы ўсё яшчэ працягваюцца. Для гледачоў, якія прыйшлі павіншаваць любімую актрысу з юбілеем, гэтая сустрэча стала ўнікальную магчымасцю далучыцца да прыгожай і па цёпламу сямейнай урачыстасці.
Фота з архіва Магілёўскага драмтэатра