Top.Mail.Ru
240

У Магілёўскім раёне запрасілі пажылых на спартыўнае свята

Арганізаваў яго Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы раённага фізкультурна-спартыўнага клуба і Цэнтралізаванай клубнай сістэмы.


— У Магілёўскім раёне рэалізуецца праект «Здаровыя гарады і пасёлкі», які накіраваны на стварэнне здаровага асяроддзя і фарміраванне здаровага ладу жыцця ў аграгарадках, — паведаміла загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Магілёўскага раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Вольга Ермакова. — У яго рамках у аграгарадку Сухары прайшло фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства «Узрост жыццю не перашкода». Удзельнікі праявілі спартыўны азарт і гатоўнасць вучыцца чамусьці новаму. З задавальненнем будавалі планы на наступную сустрэчу.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага РЦСАН

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю