Top.Mail.Ru

У Магілёве абмяркуюць метады і рэзервы павышэння прадукцыйнасці працы

Падчас двухдзённай (27-28 лістапада) міжнароднай канферэнцыі «Прадукцыйнасць працы. Рэзервы і метады павышэння эфектыўнасці» будуць разгледжаны шляхі павышэння культуры высокай прадукцыйнасці і эфектыўнасці на прадпрыемствах Магілёўскай вобласці, адбудзецца абмен вопытам, накіраваным на стварэнне беражлівай вытворчасці і выпрацоўку канкрэтных рашэнняў па павышэнні эфектыўнай эканомікі.


Як адзначылі арганізатары, канферэнцыя праводзіцца ў рамках праекта Міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця». У рамках яе адбудзецца прэзентацыя праектаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе па павышэнні прадукцыйнасці работы сярод прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўскай вобласці, і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

У якасці спікераў на пленарным пасяджэнні выступяць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Магілёўскага аблвыканкама, ПРААН, адміністрацыі СЭЗ, расійскія эксперты. Падчас панельных сесій будуць разгледжаны тэмы «Сучасныя тэхналогіі і абсталяванне» на прыкладзе прамысловага кластара Рэспублікі Татарстан (асобая эканамічная зона «Дубна») і «Вытворчая псіхалогія: сакрэты павышэння прадукцыйнасці працы» (матывацыя, лідарства, выгаранне, канфлікты)».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Чытайце таксама: У Магілёве дадзены старт маладзёжнаму форуму «Энергія будучыні — 2025»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю