Top.Mail.Ru

У Магілёве выберуць фіналістаў абласнога этапу конкурсу «Прэс-код»

Аўтар:

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код», які адбудзецца ў Магілёве 3 лістапада, прымуць удзел больш чым 50 таленавітых і амбіцыйных прадстаўнікоў мас-медыя Магілёўшчыны. Яны прадставяць на суд кампетэнтнага журы свае лепшыя аўтарскія праекты.



— Сёлета канкурсанты спаборнічаюць у абноўленых намінацыях, дзе акцэнт робіцца на сучасныя тэндэнцыі ў медыйным і грамадска-палітычным жыцці краіны, — удакладнілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ — Тэматыка работ самая што ні на ёсць разнастайная — ад глыбокіх даследаванняў мінулага малой радзімы і ідэй па стварэнні цікавых тэлепраграм да пытанняў захавання гістарычнай спадчыны і аналізу вострых сацыяльных праблем. Ад кандыдатаў на перамогу чакаюць выразнай аргументацыі па заяўленых імі тэмах, пацвярджэння іх актуальнасці і ўмення апеліраваць да фактаў. 

Рэспубліканскі конкурс маладых журналістаў «Прэс-код» праводзіцца штогод з мэтай рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Яго асноўныя мэты — садзейнічаць прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў, выяўляць таленавітую моладзь, фарміраваць кадравы рэзерв для СМІ.

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю